Язык

Лагатып USAID

Community Connections – ComCon

“Сувязі супольнасцей” (ComCon) – праграма абмену, што фінансуецца і выконваецца Агенцтам ЗША па міжнародным развіцці (USAID), для прадстаўнікоў прыватнага сектара, грамадзянскай супольнасці i мясцовага ўрада.

Беларускія прафесіяналы ездзяць у ЗША на тры тыдні, жывуць у амерыканскіх сем’ях і ўдзельнічаюць у праграмах, што распрацаваныя з улікам іх інтарэсаў і спалучаюць прафесійную і культурную часткі.

Яны наведваюць арганізацыі і сустракаюцца з амерыканскімі экспертамі, трэнінгах, інтэрактыўных семінарах, фестывалях, валанцёрскіх ініцыятывах і спартыўных мерапрыемствах.

775 удзельнікаў, 19 штатаў, 30 месцаў у ЗША

Месцы і штаты ЗША, якія наведалі ўдзельнікі ComCon:

Агая – 120

Аёва – 49

Аклахома – 30

Арэгон – 30

Вашынгтон, акруга Калумбія – 30

Вермонт – 49

Вісконсін – 10

Ілінойс – 80

Каліфорнія – 30

Кентукі – 10

Масачусетс – 20

Місісіпі – 10

Місуры – 30

Мічыган – 80

Мэрыленд – 49

Невада – 40

Нью-Ёрк – 20

Паўночная Караліна – 78

Пенсільванія – 10

 

512 жанчын, 263 мужчыны

15 гадоў,

78 тэм,

92 месцы ў Беларусі прадставілі ўдзельнікі

 

Прафесійныя сферы удзельнікаў ComCon: 

Некамерцыйныя арганізацыі і мясцовыя ініцыятывы – 305

Бізнес – 182

Адукацыя – 139

Мясцовы ўрад – 129

Сродкі масавай інфармацыі – 20 

 

Удзельнікі ComCon па месцазнаходжанні ў Беларусі:

Мінск – 480

Брэсцкая вобласць – 73

Віцебская вобласць – 46

Гомельская вобласць – 62

Гродненская вобласць – 36

Магілёўская вобласць – 29

Мінская вобласць – 49

 

“Кожны і кожная ў гэтай праграме знойдзе тое, што сапраўды дапаможа займець натхненне, матывацыю, дапаможа заставацца ініцыятыўным і актыўным чалавекам”

“Паездка дала каштоўную магчымасць атрымаць уласны вопыт валанцёрства, прасякнуцца ідэямі далучэння іншых людзей у значныя праекты, пераняць амерыканскія практыкі аб’яднання людзей у прафесійныя супольнасці і вопыт рэалізацыі творчых ініцыятыў”

 

Тэмы паездак:

Падтрымка некамерцыйных арганізацый і развіццё мясцовых супольнасцей – 188

Развіццё ў сферах культуры, экалогіі і іншых – 80

Падтрымка людзей з інваліднасцю – 79

Бізнес-адукацыя – 60  

Рэгіянальнае эканамічнае развіццё – 60

Малы бізнес і прадпрымальніцтва – 59

Падтрымка ўразлівых дзяцей і моладзі – 50

Інавацыйнае бізнес-развіццё – 40

Сучасныя падыходы да аховы здароўя – 30

Пашырэнне праў і магчымасцей жанчын – 30

Карпаратыўная сацыяльная адказнасць – 20

Сацыяльнае прадпрымальніцтва – 20

Журналістыка – 20

Фінансавая дасведчанасць – 20

Прадухіленне хатняга гвалту – 19

 

Гісторыя ComCon у Беларусі

2013–2019:

  • 75 000 людзей у Беларусі, з якімі ўдзельнікі ComCon падзяліліся ведамі і вопытам
  • 965 праектаў/ініцыятыў, рэалізаваных за першыя паўгады пасля вяртання
  • 6 000 новых асабістых і прафесійных сувязей

 

Храналогія

2006 – USAID прымае кіраўніцтва праграмай

2007–2008 – Пачатак праграмы настаўніцтва “Старэйшы сябр”, распрацаванай Кацярынай Каўровай па аналогіі з амерыканскай для падтрымкі выхаванцаў дзіцячых дамоў и прыёмных сямей у Беларуси

2010 – Першыя заняткі па міжнароднай методыцы “Сноубол” (“Снежный ком”) для прафілактыкі наркатычнай залежнасці сярод падлеткаў – ініцыятыва выпускніцы Community Connections Наталлі Кабрынец

2012 – Першая праграма па журналістыцы

2013 – Выпускніца ComCon Іна Карней правяла канференцыю TEDx у Мінску, пасля стала ліцэнзіятам TEDx

2014 – Новая тэма праграмы – медыяцыя. Распрацоўка Міжнароднага фестываля медыяцыі ў Беларусі

2015 – Стварэнне выпускніцай ComCon Вольгай Мацюховай цэнтра падтрымкі сямей з улікам вопыта Яўрэйскага сямейнага дзеннага цэнтра у Сент-Луісе

2016 – Пачатак візітаў у галіне інавацыйнага бізнеса і венчурнага фінансавання

2017 – Удзел прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў. Мясцовыя праекты для паляпшэння ўмоваў жыцця ў гарадах

2018 – Адкрыццё Цэнтра актыўнага даўгалецця выпускніцай ComCon Аленай Дзямідавай

2019 – Па ініцыятыве Юліі Кавецкай адкрылася новая банкаўская праграма фінансавай падтрымкі мясцовага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку сацыяльнага

2020 – Прыпыненне паездак у сувязі з пандэміяй

2021 – 10 віртуальных адукацыйных праграм як часовая альтэрнатыва. Тэмы: “Інклюзіўная адукацыя”, “Развіццё прадпрымальніцкага патэнцыяла ў моладзі”, “Камунікацыйная пісьменнасць ва ўмовах інфадэміі”, “Здаровае бацькоўства” і інш.

2022 – Тэмы:

  1. Ментарства для развіцця бізнеса 
  2. STEM-адукацыя для школьнікаў: вывучэнне прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі.
  3. Прадпрымальніцтва для вырашэння праблем грамадства
  4. Развіццё ініцыятыўнасці і прадпрымальніцкіх навыкаў у падлеткаў 
  5. Інавацыйнае прадпрымальніцтва
  6. Незалежнае пражыванне людзей з інваліднасцю 
  7. Інклюзіўная адукацыя

 

Сяброўства і сувязі паміж народамі

Фота: Удзельнікі ComCon вывучаюць вопыт працы з дзяцьмі з інваліднасцю ў Рына, штат Невада, ЗША, 2018 год

Крыніца: USAID/Belarus

Інфаграфіка: Вадзім Шмыгаў

@USAIDBelarus

www.usaid.gov/belarus